• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ТРК «Мір» патлумачыла з’яўленне фота Максіма Мархалюка ў выдуманай гісторыі

    Тэлерадыёкампанія "Мір" патлумачыла, як фота зніклага ў Беларусі малалетняга Максіма Мархалюка трапіла ў выдуманую гісторыю ў праграме "Справы сямейныя". 

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/marchaliuk-0806.jpg

    У афіцыйным адказе ТРК «Мір» гаворыцца: «Праз халатнасць рэдактара ў праграме «Справы сямейныя» была прадэманстраваная фатаграфія зніклага без вестак Максіма Мархалюка з агульнадаступнай пошукавай сістэмы. Рэдактар, які дапусціў прафесійную і этычную памылку, звольнены». Тэлерадыёкампанія падкрэслівае, што вытворцам праграмы была не яна, а ТАА «Сістэма». 

    Праграма выйшла ў тэлеэфір 6 чэрвеня. Яе героямі стала сямейная пара, у якой мужа на працы нібыта абвінавацілі ў сэксуальных дамаганнях. Гэтая гісторыя быццам бы дайшла да жонкі, тады муж у якасці абароны стаў задаваць пытанні наконт яе паспяховай кар’еры. Мужчына абвінаваціў жонку ў нявернасці і заявіў, што яе начальнік з’яўляецца бацькам іх дзіцяці. Пры гэтым ён паказваў фота нейкага мужчыны і Максіма Мархалюка побач.

    Хлопчыка, які знік некалькі месяцаў таму, апазналі гледачы перадачы. Дарэчы, відэа скандальнай перадачы ўжо выдаленае з Youtube.

    Максім Мархалюк знік у Белавежскай пушчы ўвечары 16 верасня. Некалькі тыдняў яго шукалі міліцыя і валанцёры. Міліцыя не спыніла пошукі і дагэтуль.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці