• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камітэт дзяржкантролю адрэагаваў на відэасюжэт журналіста-фрылансера

    На падставе відэаздымкаў журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці распачаў адміністрацыйны працэс супраць кіраўніцтва “КСУП імя Валадарскага” Кармянскага раёна. Вясковыя кіраўнікі займаліся несанкцыянаваным пахаваннем здохлай жывёлы.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/hato0601_1_budynak_kdk_homel.jpg

    “На пачатку траўня ў вёсцы Барсукі мы наткнуліся на парэшткі цялят і кароў на мясцовай ферме. Яны валяліся проста за кармацэхам. Спрабавалі высветліць, што адбылося, але зрабіць гэта аказалася няпроста. Разыграўся вясковы дэтэктыў з пераследам, пагрозамі, фізічным гвалтам”, – распавёў  службе маніторынгу ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі.

    Мясцовыя жыхары на ўмовах ананімнасці распавялі журналістам, што жывёла ў саўгасе прападала ад бяскорміцы. Зроблены відэасюжэт “На Гомельшчыне цяляткі дохнуць ад голаду” Жукоўскі накіраваў і ў рэгіянальны Камітэт дзяржкантролю.

    На днях  журналіст-фрылансер атрымаў ліст з гэтай дзяржаўнай установы, у якім, у прыватнасці, гаворыцца:

    “Па інфармацыі, якая прадастаўлена камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, факт несанкцыянаванага пахавання трупаў жывёлы ў “КСУП імя Валадарскага” ў вёсцы Барсукі Кармянскага раёна пацвердзіўся. У дачыненні кіраўніцтва распачаты адміністрацыйны працэс”.

    Кастусь Жукоўскі дадае: “Калі б улады заўсёды прынцыпова ставіліся да праблем, якія ўзнімаюць незалежныя журналісты, а не толькі думалі, як аштрафаваць іх за незаконны выраб прадукцыі СМІ, парадку ў краіне было б нашмат больш”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці