Віншуем Святлану Алексіевіч з юбілеем!
Беларуская асацыяцыя журналістаў шчыра віншуе сусветнавядомую пісьменніцу з юбілеем.
“Высока цэнім Ваша пачуццё гуманізму і імкненне да праўды. Зычым Вам далейшых творчых поспехаў, моцнага здароўя і болей нагодаў для радасных пачуццяў”, — гаворыцца ў віншаванні, накіраваным ад БАЖ Святлане Алексіевіч.
«На суде по «Цинковым мальчикам» держалась, как скала». Неизвестная Алексиевич в рассказах друзей
Святлана Алексіевіч — празаік, драматург, публіцыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры (2015). Аўтарка дакументальна-мастацкіх раманаў “У вайны не жаночы твар”, “Цынкавыя хлопчыкі” ды іншыя. Нарадзілася ў 1948 годзе ў Івана-Франкоўску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў “Сельской газете”, у часопісе “Нёман”.
Лаўрэатка шматлікіх прэстыжных літаратурных прэмій: прэміі Курта Тухольскага (1996), прэміі “Трыумф” (Расія, 1997), прэміі Рэмарка (2001), Нацыянальнай прэміі крытыкі (ЗША, 2006), прэміі Рышарда Капусцінскага (Польшча, 2011), прэміі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы “Ангелус” (Польшча, 2011), прэміі Міру нямецкіх кнігагандляроў (2013) ды іншых. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, ганаровы сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў.
Жыве ў Мінску.