• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА «БАЖ» патрабуе знайсці і пакараць вінаватых у нападзе на Сяргея Чалага

    Беларуская асацыяцыя журналістаў заклікае Генеральнага пракурора, старшыню Следчага камітэта і кіраўніка МУС узяць расследаванне справы пад асабісты кантроль.

     

    Заява ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у сувязі з гвалтоўным нападам на Сяргея Чалага

    У ноч на 19 траўня невядомымі быў збіты незалежны эканамічны аналітык, аўтар праграмы “Эканоміка на пальцах” партала TUT.BY Сяргей Чалы. Напад адбыўся ў самым цэнтры Мінска, дзе размешчаны шматлікія камеры відэаназірання, працуюць патрулі органаў унутраных спраў.

    Пасля збіцця Сяргей Чалы апынуўся ў лякарні з разбітым тварам, зламаным носам і чэрапна-мазгавой траўмай. Па прагнозах лекараў, на ўзнаўленне яму спатрэбіцца месяц.

    Калегі не выключаюць, што збіццё звязана з журналісцкай дзейнасцю Сяргея Чалага. Гэты факт дадае расследаванню злачынства яшчэ большую важнасць.

    У адпаведнасці з падыходам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, сфармуляваным офісам Вярхоўнага камісара па правах чалавека, “для гарантавання абароны журналістаў і іншых прадстаўнікоў СМІ неабходна прымаць самыя актыўныя меры па барацьбе з беспакаранасцю за гвалт і напады. Дзяржавы павінны забяспечваць правядзенне эфектыўнага, аператыўнага, пільнага, незалежнага і непрадузятага расследавання ўсіх выпадкаў пагроз і нападаў. Да таго часу, пакуль фактычныя і патэнцыйныя правапарушальнікі не будуць ведаць, што любая пагроза ці напад на прадстаўніка прэсы пацягне за сабой прававыя наступствы, забеспячэнне абароны журналістаў будзе заставацца сур’ёзнай праблемай”.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звяртаецца да Генеральнага пракурора Беларусі, старшыні Следчага камітэта і Міністра ўнутраных спраў і патрабуе:

    1. Узяць пад асабісты кантроль справу аб нападзе на Сяргея Чалага з мэтай правядзення эфектыўнага, аператыўнага, неперадузятага расследавання.

    2. Знайсці вінаватых у нападзе і прыцягнуць іх да прадугледжанай законам адказнасці.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    Міліцыя пакуль не праглядала відэа з камер назірання, якія маглі зафіксаваць збіццё Чалага

    Сведка нападу на Чалага: Падбеглі са спіны, кінулі тварам на зямлю і пачалі біць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці