• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нас дабіваць — што неба фарбаваць». Журналіста Жукоўскага пяць разоў за тыдзень выклікалі ў міліцыю

    Гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі расказаў на Facebook, што атрымаў ад праваахоўнікаў ужо пятую за тыдзень позву.

    Журналіст Кастусь Жукоўскі

    Апошняя на сёньня позва — выклік у якасьці асобы, супраць якой вядзецца адміністрацыйны працэс па неназванай адміністрацыйнасправе. Кастуся Жукоўскага таксама выклікаюць для складаньня пратаколу праваахоўнікі Гомля, Калінкавічаў, Кармы, Лоева; да яго мае прэтэнзіі ваенкамат — тэрмінова выклікалі на зборы.

    Папярэднія працэсы супраць Жукоўскага вяліся пераважна паводле арт. 22.9 КаАП — за «парушэньне заканадаўства аб СМІ». Жукоўскі, які супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат» у якасьці фрылянсэра, стаў адным з рэкардсмэнаў Беларусі ў «журналісцкіх» штрафах. Сёлета зь ім за першае месца «спаборнічаў» глыбоцкі журналіст Зьміцер Лупач. Сума штрафаў Жукоўскага ўжо перавысіла 2 тысячы рублёў, у тым ліку яго штрафавалі за відэа «расьпіваньня ліманаду» зь сябрам.

    Як кажа Жукоўскі Свабодзе, цяперашнія пяць позваў за тыдзень — наўрад ці супадзеньне. Нядаўна ён абвясьціў, што больш не зьбіраецца супрацоўнічаць зь «Белсатам», таму дапускае, што яго хочуць «дабіць» штрафамі.

    «Але ж гэта немагчыма: нас дабіваць што неба фарбаваць, — заяўляе Жукоўскі. — Пра „Белсат“ у мяне толькі добрыя ўспаміны: калі езьдзілі з калегамі, бачыў, што прыносім карысьць. Былі нюансы, асаблівасьці краіны з дыктатурай, што людзей, якія давалі камэнтары, звальнялі… Гэта было сумна.

    Ды я буду працягваць сваю журналісцкую працу, ёсьць дамовы зь людзьмі, якія мяне падтрымаюць. Гэта мяне не спыняе, ды й зыход зь „Белсату“ — гэта не таму, што мяне зламалі ці што. Проста колькі можна фінансаваць рэжым? Цяпер нічога не памяняецца, буду далей працаваць, буду больш езьдзіць, казаць тое, што ёсьць насамрэч».

    Жукоўскі адзначае, што на суды па «журналісцкіх» працэсах трэба хадзіць, хай сабе шанцы пазьбегнуць штрафу вельмі малыя. Ён разважае: хоць сыстэма «ганебная», але «судзьдзі таксама людзі», сваю думку да іх можна данесьці, «займацца асьветай», яны могуць даць меншы штраф.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці