• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Паўла Мажэйку аштрафавалі за інтэрв’ю на дазволенай акцыі 25 сакавіка

    Журналіста пакаралі за стрым з дазволенай уладамі вулічнай акцыі 25 сакавіка гэтага года. Справу разглядаў суддзя суда Ленінскага раёна Гродна Дзмітрый Бубенчык.

     

    Сведкам па справе выступаў намеснік начальніка аддзелу аховы i правапарадку Аляксей Вайцешка, паведамляе сайт spring96.org.

     

    Пасля 20-хвіліннага перапынку Бубенчык вынес пастанову, згодна з якой Павал Мажэйка быў аштрафаваны на 35 базавых велічыняў.

    Нагадаем, Паўла Мажэйку абвінавацілі ў тым, што 25 сакавіка, знаходзячыся ў Каложскім парку Гродна, падчас правядзення масавага мерапрыемства, прысвечанага 100-годдзю БНР, не маючы акрэдытацыі журналіста замежнага СМІ, браў інтэрвію ў прысутнага Саранчукова В. В. у прамым эфіры для сайта польскага тэлеканала “Белсат”. Гэты матэрыял Павал змясціў на сайце польскага спадарожнікавага тэлебачання “Белсат” з мэтай далейшага распаўсюду, чым парушыў патрабаванні нормаў арт. 22.9 КаАП РБ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці