• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Гродне праходзяць фотавыстава і паказы фільма “Беларускія Остарбайтэры: вяртанне ў жыццё”

    У гродзенскай харальнай сінагозе 6 траўня адбыўся прэм’ерны паказ фільма “Беларускія Остарбайтэры: вяртанне ў жыццё”. Таксама распачалася фотавыстава з аналагічнай назвай.

    Фільм і фотавыстава рэпрэзентуюць гісторыі і партрэты рэальных сведкаў Другой Сусветнай вайны — людзей, якія былі вывезеныя з Беларусі ў Германію і іншыя еўрапейскія краіны на прымусовыя працы.

    Гэтыя людзі мелі ў сваім жыцці горкі і траўмуючы досвед: сталінскі тэрор 1930‑х, нямецкі акупацыйны рэжым, прымусовую высылку ў Германію, да таго ж многія сталі ізгоямі ў СССР.

    Фільм грунтуецца на сапраўдных інтерв’ю сведкаў часу, якія былі сабраныя і запісаныя падчас экспедыцый “Беларускага архіву найноўшай гісторыі”.

    Гэтыя расповяды дазваляюць кожнаму гледачу скласці сваё меркаванне пра прымусовыя працы ў гады Другой Сусветнай вайны, пра лёсы былых нявольнікаў.

    На думку стваральніка фільма, каардынатара праекта “Беларускія остарбайтэры” Андрэя Мастыкі праблеме беларускіх гастарбайтэраў не надаюць ніякай ўвагі ў Беларусі:

    — Людзей-“остарбайтэраў” у Беларусі досыць шмат і асноўнымі пытаннямі гэтага праекту быў іх пошук. Ёсць, канешне, арганізацыі вязняў нацыянал-сацыялізму. А тыя, хто прымусова працаваў, не настолькі прыцягваюць увагу ўладаў ці грамадскіх арганізацый. Цяпер жа яны пазбаўленыя ранейшага статуса, не прыроўненыя да ўдзельнікаў ці ветэранаў вайны. Гэта таксама была адна з мэтаў інтерв’ю: актуалізаваць гэтую праблему, паказаць гэтым людзям, што іх памяць нечага вартая. У нас у праекце  амаль 70 інтэр’ю:  большая частка з іх ужо запісаная.

    Андрэй Мастыка

    — Які лёс чакаў гэтых людзей па вяртанні на Радзіму?

    — Большасць не патрапілі ў лагеры, калі яны не былі задзейнічаны ў нейкай калабарацыі, але гэтыя людзі праходзілі праз так званыя фільтрацыйныя лагеры, праверкі НКУС, СМЕРШ.

    Прадстаўніца нямецкай часткі пректа “Беларускія Остарбайтэеры” Марыя Сідарава-Шпількер з арганізацыі DOM расказвае пра свой унёсак ў працу:

    — Паколькі тэма вуснай гісторыі ў Германіі вельмі актуальная, а ў нашым цэнтры ёсць пенсіянеры з былога СССР, мы вырашылі далучыцца да гэтай тэмы. Нямецкая частка працы заключаецца ў папулярызацыі. Тэма людзей,  вывезеных на прымусовыя працы, больш вядома на поўначы краіны ў вялікіх гарадах. Толькі нядаўна нашы палітыкі і адміністрацыя пачалі гаварыць пра тое, што гісторыя нашых гарадоў не толькі сярэднявечная, але і сучасная. І былі людзі, якіх вывезлі да нас на прымусовыя працы. Таму наш удзел заключаўся ў тым, каб раскрыць тэму ў баварскім горадзе Ландсхуце.

    Першыя прэзентацыі праекта адбыліся ў Нямеччыне 23 красавіка ў Ландсхуце, 25 красавіка была прэзентацыя ў Берліне.

    Жыхары Гродна цягам дзвух тыдняў могуць азнаёміцца з фотавыставай “Беларускія Остарбайтэры: вяртанне ў жыццё”.

    Фільм і фотавыстава былі падрыхтаваныя дзякуючы арганізацыі “Гісторыка”, сумесна з нямецкай арганізацыяй DOM, пры падтрымцы нямецкага фонда Erin­nerung, Ver­ant­wor­tung und Zukun­ft («Памяць. Адказнасць. Будучыня»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці