• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фрылансера Жукоўскага спрабуюць судзіць за чужы сюжэт

    Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Восіпава 26 красавіка перанесла разгляд адміністрацыйнага справы журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага. У суд выклічуць даваць тлумачэнні прадстаўніка Цэнтральнага райаддзела міліцыі, адкуль паступіў пратакол.

    Жукоўскі ў чарговы раз абвінавачаны ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ паводле часткі 2, артыкула 22.9 КаАП.

    У пратаколе ўказана, што ён ў перыяд з 5 па 7 сакавіка на вуліцы Кніжнай праводзіў інтэрв’юраванне відэаблогера Паўла Главацкага, гамельчукоў Віталя Шулькіна і Альберта Апекуна, а пасля нібыта вырабіў відэасюжэт і размясціў яго ў праграме “Аб’ектыў” на польскім спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”.

    Аднак на прадастаўленым міліцыяй у суд дыску запісаны відэасюжэт, выраблены журналісткай Таццянай Уласенка. Згаданыя гамельчукі ў відэарадзе не фігуруюць, чуваць толькі іхнія галасы.

    Жукоўскі заявіў у судзе, што не запісваў згаданых людзей менавіта на вуліцы Кніжнай. Таму патлумачыць недарэчнасць мусяць аўтары міліцэйскага пратакола. Наступнае слуханне справы прызначанае на 2 траўня.

    Жукоўскі патлумачыў, што не зможа ў гэты дзень прыйсці ў суд, паколькі праходзіць медычную камісію ў звязку з прызывам на ваенныя зборы.

    “Гэта хутчэй за ўсё палітычны прызыў. Штрафы не дапамагаюць, дык вырашылі прызваць на зборы, каб хоць на два месяцы адлучыць мяне ад журналісцкай дзейнасці”, — выказаў сваё меркаванне ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” фрылансер Жукоўскі.

    Журналіст паведаміў таксама, што 23 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч завочна аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў: за незаконны пікет і стрым у Face­book інцыдэнту ў доме грамадскага актывіста Барыса Анікеева.

    Пікет Жукоўскі праводзіў яшчэ 30 студзеня, будучы кандыдатам у дэпутаты гарсавета, а стрым рабіў 16 сакавіка на просьбу Анікеева. Тады міліцыянты прыйшлі ў дом грамадскага актывіста, каб  затрымліваць  яго “за абразу прэзідэнта”. Праваахоўнікі замкнулі знутры дзверы на ключ, нічога не патлумачылі і сталі чакаць падмогу, каб забраць актывіста ў пастарунак.

    Стрыміў інцыдэнт Жукоўскі на сваю старонку ў Face­book. Частку відэаздымкаў скарыстаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат”. Суд расцаніў гэта як незаконны выраб прадукцыі СМІ для замежнага тэлеканала без акрэдытацыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці