• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пакуль журналістка спала, міліцыянту прымроілася незаконнае інтэрв’ю

    24 красавіка суддзя Светлагорскага раёна Руслан Царук перанёс разгляд судовай справы гомельскай журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай з прычыны недарэчных абвінавачанняў у адміністрацыйным пратаколе.

    Пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП склаў старшы лейтэнант міліцыі Алег Каўцэвіч. У ім паведамляецца, што 9 сакавіка а 8‑й гадзіне раніцы Шчыракова незаконна інтэрв’юіравала жыхароў вёскі Якімава Слабада Светлагорскага раёна.

    “Чарговы цырк. Дальбог, у гэты час я мірна спала ў сябе дома”, — зазначыла ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ” Ларыса Шчыракова, не стрымліваючы смеху.

    Журналістку абвінавачваюць таксама ў тым, што відэаінтэрв’ю яна размясціла ў “Навінах” на польскім спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”. Між тым, такой праграмы на тэлеканале не існуе.

    Суддзя перанёс разгляд адміністрацыйнай справы на 27 красавіка, каб выклікаць з тлумачэннямі ў суд аўтара пратакола старшага лейтэнанта міліцыі Каўцэвіча.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці