• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стрым у Facebook пра незаконныя дзеянні міліцыянтаў названы “прадукцыяй СМІ”

    Гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў праз пошту адміністрацыйны пратакол з Чыгуначнага РАУСа Гомеля за подпісам старшага ўчастковага інспектара, маёра міліцыі Дзмітрыя Трубкіна. Фрылансера чарговы раз абвінавачваюць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат” — паводле часткі 2, артыкула 22.9 КаАП.

    “Міліцыя цяпер называе “прадукцыяй СМІ” нават стрым на прыватны акаўнт у Face­book пра сваё незаконнае ўварванне ў дом актывіста Барыса Анікеева. Відаць, зусім кепска ў міліцыянтаў з паказчыкамі барацьбы з адміністрацыйнымі парушэннямі”, — сказаў Жукоўскі Службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

    16 сакавіка Жукоўскі на просьбу грамадскага актывіста Барыса Анікеева прыехаў да яго ў прыватны дом з нагоды інцыдэнту. Двое міліцыянтаў зайшлі на падворак да Анікеева, затым зайшлі ў дом і замкнулі дзверы знутры, каб ні Барыс, ні іншыя чальцы сям’і не змаглі выйсці. Пры гэтым ніякіх дакументальных пастановаў ці распараджэнняў на знаходжанне ў прыватным доме міліцыянты не мелі.

    Як высветлілася пазней, яны прыйшлі з вобшукам з прычыны “абразы прэзідэнта”. Чакалі падмогу, каб даставіць актывіста ў РАУС. Затрымлівалі Анікеева ажно дзевяць міліцыянтаў.

    Актывіст перапосціў на сваёй старонцы ў Face­book калаж «Казачныя жывёлы», дзе быў і партрэт Аляксандра Лукашэнкі. У подпісе да партрэта вырыстаны інтэрнэт-мэм з нецэнзурным выразам.

    Пра паводзіны міліцыянтаў і распавядаў Жукоўскі ў онлайн-трансляцыі. Відэа скарысталі многія інфармацыйныя рэсурсы, у тым ліку і “Белсат”. Гэта і было расцэнена міліцыяй як незаконны выраб прадукцыі СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці