БАЖ запрашае прадстаўнікоў медыя на круглы стол наконт паправак у заканадаўства аб СМІ
У пятніцу, 13 красавіка, Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць круглы стол "Папраўкі ў заканадаўства аб СМІ: ацэнка і магчымасці паўплываць на змены". Запрашаюцца да ўдзелу ў сустрэчы прадстаўнікі медыя, бо папраўкі, што могуць быць прынятыя бліжэйшым часам, могуць сур'ёзна паўплываць на ўмовы іх працы.
У сустрэчы будуць удзельнічаць: старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец, кіраўнік юрыдычнай службы Алег Агееў, рэдактары СМІ, юрысты, журналісты.
Мерапрыемства публічнае і адкрытае, таму запрашаем усіх зацікаўленых да ўдзелу і абмеркавання!
Месца правядзення: Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 11, канферэнц-заля гатэля «Гарні».
Час правядзення: 10.45 – 12.30
Нагадаем, унесеныя ў Палату прадстаўнікоў змены і дапаўненні ў закон “Аб СМІ” дэпутаты, верагодна, пачнуць разглядаць ужо 19 красавіка. Змены ў заканадаўстве накіраваныя на ўзмацненне кантролю за інтэрнэт-сферай ў Беларусі, адзначаюць юрысты ГА «БАЖ». Беларуская асацыяцыя журналістаў выступае за тое, каб распрацаваны Мінінфармам законапраект вярнулі на дапрацоўку.
БАЖ направил в парламент свои замечания по поводу поправок в закон о СМИ