• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Барысаве адбылася сустрэча прэс-клуба на тэму “Журналісты vs. актывісты: як знайсці кропкі паразумення?”

    Барысаўскія журналісты і грамадскія актывісты 29 сакавіка прынялі ўдзел у сустрэчы прэс-клуба на тэму “Журналісты vs. актывісты: як знайсці кропкі паразумення?”.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/img_20180329_192532.jpg

    Сустрэча адбылася пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і Цэнтра даследавання грамадскага кіравання SYMPA.

    Блогеры, прадстаўнікі сайтаў Сitydog.by, ex-Press.by, Барысаўскага сацыяльнага грамадскага аб’яднання “Правінцыя”, іншых сродкаў масавай інфармацыі і грамадскіх ініцыятыў сабраліся разам каб абмеркаваць праблемы камунікацыі журналістаў і актыўных грамадзян. Першыя часта пішуць пра цікавыя сацыяльныя з’явы і праекты, у той час як другія з’яўляюцца іх генератарамі, рухавікамі, але часта пра іх дзейнасць нідзе не чуваць.

    Як зрабіць так, каб пра актыўных людзей прачытала грамадства? Так, каб пра іх дзейнасць даведаліся самі журналісты і пачалі пісаць пра гэта? Як самім журналістам знаходзіць актыўных людзей у шырокай плыні інфармацыі і паведамленняў? На гэтыя пытанні шукалі адказ удзельнікі сустрэчы.

    Сярод іншага хочацца зазначыць, што сама ідэя сустрэцца і абмеркаваць праблематыку ўзаемадзеяння прадстаўнікоў СМІ і актывістаў з’яўляецца добрым прыкладам творчага і інавацыйнага падыходу. Дзякуючы такім сустрэчам знаходзяцца не толькі адказы на хвалюючыя пытанні, але таксама ўзнікаюць новыя ланцужкі моцнай грамадзянскай супольнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці