Проста не прачнуўся раніцай — журналіст АНТ памёр у 31 год
Проста не прачнуўся раніцай — журналіст АНТ памёр у 31 год.
«Раніцай ён проста не прачнуўся. Што дакладна здарылася, пакуль не ведаем», — кажуць супрацоўнікі тэлеканала.
Пасля сканчэння Інстытута журналістыкі БДУ Васіль Садоўскага размеркавалі на «Радыё АНТ», пасля ён перайшоў на тэлеканал АНТ у аддзел навін.
Знаёмыя хлопца расказваюць, што ўвосень той вярнуўся з Польшчы, дзе вучыўся ў Кракаве па спецыяльнасці «журналіст радыё».
«Добры хлопец, з чыстым сумленнем, не прымаў ніякага ўдзелу ў ідэалагічных справах», — узгадваюць сябры Васіля.
Пасля вяртання з Польшчы Садоўскі жыў з бацькамі. Яны і знайшлі яго цела ў ложку — калі хацелі пабудзіць раніцай.
Дакладная прычына смерці пакуль невядомая, але найхутчэй у Васіля спынілася сэрца, кажуць яго сябры.
Васіль Садоўскі быў адзіным дзіцём у сям’і.