• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вольга Чайчыц атрымала прэмію імя Віктара Івашкевіча

    Цягам аднаго года – сотні адміністратыўных справаў супраць журналістаў за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў. Пад наймацнейшым націскам застаюцца карэспандэнты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат».

    Некаторыя позвы ў суд атрымліваюць ледзь не за кожны матэрыял. Сем судоў летась мела Вольга Чайчыц. Сёлета яна сталася лаўрэаткай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча, у намінацыі «за адстойванне прынцыпаў свабоды слова».

    Прэмія за абарону правоў чалавека была заснавана «Хартыяй’97» у 1998 годзе. З 2013-га года яна носіць імя вядомага беларускага палітыка Віктара Івашкевіча.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/sluchaki-vyjduts-na-pratest-bo-na.jpg

    Пра тое, у якіх умовах працуе журналістка і што для яе значыць гэтая прэмія, Вольга Чайчыц расказала ў праграме «Гарачы каментар».

    Намінацыя была нечаканай. Я нават спачатку не паверыла, думала, што гэта нейкі жарт. Хоць гэта не тое, дзеля чаго мы працуем, але вельмі прыемна, калі нашую працу адзначаюць не толькі міліцыянты і суддзі.

    Да складаных умоваў мы прывыкаем, але яны ўвесь час пагаршаюцца. Мы паведамляем у прэсе толькі пра тое, што нас асудзілі. А нам літаральна кожны дзень тэлефануюць міліцыянты. А бывае, што і некалькі разоў на дзень з розных участкаў.

    Але мы і атрымліваем моцнае падтрыманне ад нашых гледачоў і проста незнаёмых людзей. Героі нашых сюжэтаў пішуць і пытаюцца, чым могуць дапамагчы. У сітуацыі з Андрусём Козелам я адчула падтрыманне не толькі ад калегаў, якія адразу прыехалі пад участак, але і ад усіх СМІ, усіх журналістаў. Зараз складаем скаргу на міліціянта-прапаршчыка, які збіваў Андруся. Думаю, што яму ўжо нават яго калегі патлумачылі, што ён памыляўся.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці