• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фінансавы крызіс вакол «Белсату» ўрэгуляваны: канал атрымае ад польскага МЗС 4,8 млн эўра

    Тэлеканал «Белсат» атрымае на дзейнасьць у 2018 годзе 20 млн злотых (каля 4,8 млн эўра) з мэтавых датацыяў Міністэрства замежных справаў Польшчы, піша Press.pl.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/d9d4129b-c256-4db7-9383-dc5b08f3fd90.file_.jpeg

    Дырэктарка тэлеканалу Агнешка Рамашэўска-Гузы на сустрэчы з журналістамі заявіла, што «„Белсат“ выжыве» — грошай мае хапіць на год працы. У будучыні не выключаецца, што «Белсат» будзе фінансавацца МЗС на пастаяннай аснове, піша wirtualnemedia.pl. Дырэктар польскай тэлевізіі TVP Яцэк Курскі заявіў, што датацыі МЗС — гэта «сыгнал, што нешта зьмянілася ў польскай палітыцы».

    Беларускамоўны тэлеканал «Белсат» зьяўляецца структурным падразьдзяленьнем публічнай Польскай тэлевізіі і фінансуецца пераважна з польскага дзяржаўнага бюджэту, а таксама з крыніц з‑за мяжы Польшчы. Да 2016 году гэты фактычна адзіны беларускамоўны тэлеканал у сьвеце атрымліваў 16–20 млн злотых датацый за год ад МЗС Польшчы.

    Ад жніўня 2017 году сытуацыя зь фінансаваньнем была няпэўная, калі МЗС Польшчы вырашыў значна зьнізіць фінансаваньне тэлеканалу — тады казалі, што гэта можа значыць яго закрыцьцё.

    Пазьней у МЗС Польшчы зявілі, што «Белсат» мае застацца, але «ўлада хацела б, каб фінансаваньне не ішло праз МЗС». Урэшце ў Сэйме прынялі папраўкі, што дазвалялі фінансаваць «Белсат» празь Міністэрства фінансаў. Таксама грошы на «Белсат» абяцала даць Вялікая Брытанія.

    Ад афіцыйнага Менску «Белсат» не атрымлівае фінансаваньня — наадварот, штрафы і канфіскацыі маёмасьці. Беларускія дэмакратычныя актывісты ладзілі ля рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі на менскай вуліцы Карла Маркса акцыю пратэсту, на якой прасілі афіцыйны Менск «Выключыць НТВ, уключыць „Белсат“».

    «Белсату» адмовілі ва ўключэньні ў беларускія тэлевізійныя кабэльныя сеткі: на пэтыцыю аб уключэньні ў сеткі намесьнік гендырэктара «Беларусь‑1» Сяргей Шышко адказаў, што «ў сетцы вяшчаньня прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадач і рубрык».

    Цяпер «Белсат» у Беларусі можна глядзець як праз спадарожнік, набыўшы адмысловае абсталяваньне, так і праз інтэрнэт-трансьляцыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці