Прэс-канферэнцыя БАЖ «Аналіз сітуацыі са свабодай слова ў 2017 годзе» — 16 студзеня. Запрашаем!
12 студзеня 2018
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У аўторак, 16 студзеня ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” запрашае калег на прэс-канферэнцыю: “Аналіз сітуацыі са свабодай слова ў 2017 годзе”. Час — 12:30.
- Якімі былі асноўныя парушэнні свабоды выказвання ў 2017 годзе?
— Ці змяняецца сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі год ад года?
— Якія вынікі працы БАЖ у галіне абароны правоў журналістаў і планы дзейнасці ў гэтым накірунку на 2018 год?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў дадуць на прэс-канферэнцыі ў аўторак 16 студзеня.
Прэс-канферэнцыя адбудзецца а 12:30 у офісе ГА «БАЖ»
г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16, офіс 265 (4 паверх).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 29 138 57 96
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
За паўтара гады гомельскія пракуроры ініцыявалі прызнанне «экстрэмісцкімі» больш за 90 інтэрнэт-рэсурсаў
17.06.2024
Журфак БГУ открыл филиал в телерадиокомпании «Мир»
04.01.2024
У Гродне сёння распачаўся завочны суд над журналістам Алесем Кіркевічам
08.07.2024
Не даць забыць пра Беларусь. Прадстаўнікі БАЖ у Хельсінкі прымуць удзел у адкрыцці выставы пра зняволеных калег
08.08.2024