• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст-фрылансер Дзмітрый Лупач у Новы год з чарговым судом

    Навагодні “сюрпрыз” зладзілі пастаўскія міліцыянты глыбоцкаму незалежнаму журналісту Змітру Лупачу. Напярэдадні свята яны прыехалі ў Глыбокае, каб уручыць журналісту позву ў суд на 10 студзеня. І адразу ля дома ў машыне склалі на яго пратакол.

    Незалежнага журналіста зноў прыцягваюць да адміністрацыйнай адказнасці па частцы другой артыкула 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) за сюжэт на незалежным тэлеканале “Белсат” пра дэфіцыт угнаенняў

    Як падаецца Змітру Лупачу, улады адпрацоўваюць нейкую сваю, толькі ім вядомую, тактыку: кропкава, мэтанакіравана і даволі часта ціснуць на адных і тых жа незалежных журналістаў:

    — Можа, у іх такая тактыка — абраць аднаго чалавека і “дадзяўбаць”, каб ён проста сыйшоў з прафесіі. Больш іншага такога разумнага тлумачэння я не бачу. Вядома, не вельмі прыемна, калі цябе там апытваюць міліцыянты, тым больш, што ты нічога дрэннага не зрабіў. Да таго на “Белсаце” быў даволі актуальны сюжэт пра фосфарныя ўгнаенні, якія ў Беларусі вельмі складана купіць фермеру-прыватніку. Хоць у нас у дзяржаве дэкларуюцца роўныя ўмовы гаспадарання як для дзяржаўных, так і для прыватных прадпрыемстваў, насамрэч гэта не так.

    За мінулы год Змітра Лупача чатыры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за супрацу з незалежным тэлеканалам “Белсат” і аштрафалі агулам на 3 105 рублёў. Новы год зноў пачынаецца з таго ж самага. Як падаецца Змітру і яго сябрам, ціск на яго адбываецца аналагічна ціску на калег з Гомеля. Кастусь Жукоўскі пакуль трывае, а вось Ларыса Шчыракова ўжо заявіла пра сыход з прафесіі праз ціск уладаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці