• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адвакаты падазраюць, што члены камісіі пры Мінінфарме не былі на пасяджэннях. Пяты дзень суда

    У Мінскім гарадскім судзе працягваецца слуханне крымінальнай справы супраць аўтараў расійскага інфармагенцтва Regnum, якіх вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці і незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці.

    У  пятніцу ў судзе дапытвалі старшыню Рэспубліканскай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі па прадмет наяўнасці прыкметаў экстрэмізму пры Міністэрстве інфармацыі Алену Іванову.

    Хоць на момант правядзення экспертыз апальных артыкулаў абавязкі старшыні камісіі выконваў намеснік міністра інфармацыі Уладзімір Матусевіч. Старшынёй камісіі Іванова з’яўляецца са студзеня 2017 года.

    Іванова паведаміла, што ў камісію уваходзіць 21 чалавек, у яе могуць звяртацца толькі дзяржаўныя органы, звычайна гэта робіць Міністэрства інфармацыі.

    — Паколькі спецыяльнае заканадаўства адносна выяўлення прыкметаў экстрэмізму ў публікацыях не распрацавана, мы кіруемся палажэннем аб камісіі. Прыкметы экстрэмізму, паводле нашага палажэння, гэта прапаганда экстрэмізму і заклікі да экстрэмізму.

    Падчас аналізу кожная публікацыя разглядаецца па вызначаных крытэрах. Першыя артыкулы, якія праходзілі ў нас экспертызу, гэта артыкулы, падпісаныя Алай Бронь і Мікалаем Радавым (псеўданімы абвінавачаных) з інфармагенцтва Reg­num.

    Я аднаасобна праводзіла аналіз артыкулаў Алы Бронь і Мікалая Радава, пасля гэтага аналіз абмяркоўваўся на пасяджэнні камісіі і камісія прымала рашэнне аб наяўнасці прыкметаў экстрэмізму, — паведаміла Іванова.

    На пытанні адвакатаў Іванова расказала, што ў свой час скончыла Універсітэт культуры і мастацтва і не мае спецыяльнай адукацыі ў галіне правядзення экспертыз. Але на момант правядзення экспертызы яна ўжо была членам камісіі, у якую могуць уваходзіць розныя спецыялісты. Паводле Івановай, члены камісіі не могуць адмаўляцца ад правядзення экспертызы, калі камісія ім гэта даручае.

    — Тлумачэнне тэрміну «экстрэмізм» вызначана ў Законе па супрацьдзеянні экстрэмізму, але пры падрыхтоўцы заключэння я карысталася расійскай метадычнай літаратурай у гэтай галіне, бо беларускай падобнай літаратуры няма.

    Я не ведаю, ці расійская метадалогія ў гэтай галіне нейкім чынам зацвярджалася, але беларускай метадалогіі ў гэтай галіне няма, — патлумачыла Іванова.

    Далей адвакаты задавалі Івановай шэраг пытанняў наконт экспертызы. У прыватнасці, Іванова расказала, што камісія прызнала абразлівым выказванне пра тое, што беларуская мова — гэта дыялект рускай мовы.

    — Беларуская мова — гэта самастойная мова, а не нейкі дыялект. Так лічу я, і маё меркаванне падтрымала камісія, — гаворыць Іванова.

    Пазней Іванова расказала, што сябры камісіі не нясуць якую-кольвек адказнасць за свае рашэнні, бо заканадаўствам гэта не прадугледжана.

    — Таксама заканадаўствам не прадугледжана тое, каб даводзіць да аўтараў публікацый інфармацыю, што іх артыкулы разглядала камісія, — адзначыла Алена Іванова.

    Іванова закранула і канкрэтныя выразы з артыкулаў.

    Адвакат Сяргея Шыптэнкі падрабязна апытаў Іванову пра сутнасць паняццяў “экстрэмізм”, “прапаганда”, “аўдыторыя, на якую накіравана публікацыя”, пра акалічнасці правядзення пасяджэнняў, працы камісіі.

    Алена Іванова настойвае на тым, што пасяджэнні камісіі праводзіліся ў дзённы час і на іх прысутнічала неабходная колькасць сябраў камісіі. Але ў адвакатаў ёсць сур’ёзныя падазрэнні ў непраўдзівасці гэтага.

    Адвакат Паўлаўца нават накіравала афіцыйныя запыты па месцы працы членаў камісіі. У адказах дзяржаўныя ўстановы паведамляюць, што ў той дзень у працоўны час члены камісіі знаходзіліся на працоўных месцах.

    Пасля гэтага пытанні Івановай задаваў Юрый Паўлавец, пытанні тычыліся тэзаў, які гучалі ў публікацыях аўтара. Паўлавец, як і раней, абапіраўся на тэкст экспертызы, прамаўляў гучна і выразна.

    У залі адбыўся своеасаблівы дыспут паміж Івановай і Паўлаўцом.

    — Дзе папрок ці якое-кольвек абвінавачанне ў маім артыкуле? — спытаў Паўлавец.

    — Дзяржаўны нацыяналізм і русафобія — гэта ўзята з вашай публікацыі. Вы ў негатыўным ключы аспісвалі  мерапрыемствы, якія праводзіліся ў нашай краіне на беларускай мове. Нікому і ў галаву не прыйшло, што замена георгіеўскай стужкі ўласнай сімволікай можа нейкім чынам пасварыць наш з Расіяй. Больш ніхто, толькі Вы ў сваёй публікацыі звяртаеце на гэта ўвагу,  — адказала Іванова.

    — Я сцвярджаю, што беларусізацыя — гэта кепска? — пытанне ад Паўлаўца.

    — Так, — адказала Іванова.

     

    Слуханні па справе працягнуцца 26 снежня.

     

    Ананіч вырашылі не выклікаць. 4‑ы дзень суду над аўтарамі расейскага сайту Regnum

    Судзяць аўтараў расейскага сайту Regnum. Дзень трэці

    Дапытвалі саміх аўтараў Regnum. Матэрыял з другога дня суда

    У судзе над аўтарамі Regnum — перапынак. Матэрыял з першага дня суда

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці