• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Стала вядома, колькі разоў і за што Міністэрства інфармацыі сёлета папярэджвала СМІ

    Міністэрствам інфармацыі ў 2017 годзе было вынесена 17 пісьмовых папярэджанняў (сямі СМІ і сямі інфармацыйным рэсурсам) (аднаму — двойчы і аднаму — тройчы).

    Такія звесткі на запыт прэс-сакратара ГА “БАЖ” Барыса Гарэцкага па стане на 20 снежня прадаставіў першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі. Чыноўнік паведамляе, што найбольшая колькасць парушэнняў  у СМІ сёлета — гэта распаўсюд недакладнай інфармацыі.

    — Каб пазбегнуць парушэнняў, сродкі масавай інфармацыі павінны распаўсюджваць інфармацыю, якая адпавядае рэчаіснасці. Асноўнымі прынцыпамі дзейнасці СМІ павінна з’яўляцца дакладнасць інфармацыі. Уладальнікі інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт, абавязаны не дапускаць выкарыстання гэтых інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак) для распаўсюджвання інфармацыі, змест якой супярэчыць патрабаванням заканадаўства, — гаворыцца ў адказе.

    Апроч гэтага, за мінулы перыяд 2017 года Міністэрства інфармацыі прыняла рашэнне аб абмежаванні доступу да 106 інфармацыйных рэсурсаў (іх складовых частак), размешчаных у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.

    Таксама ў перыяд з 01.01.2017 года па 01.12.2017 года Рэспубліканская экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праяваў экстрэмізму 320 разоў прыходзіла да высновы аб наяўнасці ў тых ці іншых матэрыялах прыкметаў праявы экстрэмізму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці