У Мінску прэзентавалі кнігу Міхаіла Пастухова «Пад знакам Канстытуцыі» ФОТАРЭПАРТАЖ
6 снежня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Былы суддзя Канстытуцыйнага суда Беларусі, вядомы праваабаронца і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Пастухоў выдаў кнігу «Пад знакам Канстытуцыі».
Гэта зборнік артыкулаў, якія Пастухоў друкаваў у газеце «Свободные новости» цягам апошніх чатырох гадоў. Артыкулы дапоўненыя каментарамі, у якіх аўтар пераасэнсоўвае праблемы заканадаўства і практыкі яго прымянення, і дае парады, як іх вырашыць.
Прэзентацыя выдання прайшла ў сталічным Прэс-клубе. Удзел у ёй ў тым ліку ўзялі праваабаронцы Алег Волчак, Таццяна Рэвяка, Людміла Гразнова, Андрэй Бандарэнка, журналіст і пісьменнік Аляксандр Тамковіч.
І скасаваць пасаду прэзыдэнта. 6 парадаў юрыста Пастухова, як вярнуць Беларусь да дэмакратыі
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Стала вядома, у чым звінавацілі блогера Аляксандра Ігнацюка, асуджанага да 6 гадоў зняволення
11.07.2024
Знявагі і мова варожасці: Telegram-канал, блізкі да сілавікоў, цкуе журналіста Змітра Лупача
29.05.2024
Заказчиков убийства Павла Шеремета по-прежнему ищут в Беларуси
29.12.2023
Беларускі фатограф Сяргей Гудзілін анансаваў выхад фотакнігі-архіва аб уласным досведзе эміграцыі
19.08.2024