Ці мусяць цэрквы супрацоўнічаць са СМІ? Шчырая дыскусія ў сераду, 29 лістапада
Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў запрашае на чарговую сустрэчу 29 лістапада.
Тэма дыскусіі: Як цэрквы павінны супрацоўнічаць са СМІ?
Тэма дыскусіі навеяна нядаўняй гісторыяй, калі прэсавы сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Юрый Санько забараніў журналістцы “Радыё Свабода” Галіне Абакунчык рабіць анонс прэзентацыі перакладу Бібліі на беларускую мову.
Але каталіцкі касцёл — рэлігійная арганізацыя, якая, магчыма, найбольш адкрытая для працы з журналістамі: прэс-канферэнцыі, брыфінгі, аплатковыя сустрэчы са СМІ.
А як сітуацыя выглядае ў іншых цэрквах?
Ці хочуць яны з’яўляцца на старонках СМІ?
Як быць у гэтым МАКСІМАЛЬНА эфектыўнымі?
Разбіраемся ў гэтых пытаннях разам!
Шчырая дыскусія ў журналісцкім асяроддзі — ужо ў гэту сераду 29 лістапада ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў г.Мінск, вул.Кальварыйская, 16 офіс 265 (мапа).
Пачатак а 19 гадзіне.
Кантактны тэлефон: +375292115725 (Вікторыя).