• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На журналістку Тамару Шчапёткіну ў Кобрыне склалі пратакол за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”

    Пратакол быў складзены 31 кастрычніка ўчастковым інспектарам Кобрынскага РАУС маёрам міліцыі Юрыем Свідуновічам паводле сумна вядомага артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/2da38f88-0b83-40c1-a707-0a6438c26759_w1023_r1_s.jpg

    З пратакола вынікае, што Тамара Шчапёткіна 28 верасня знаходзілася ў будынку суда Кобрынскага раёна і парушыла патрабаванні Закона РБ “Аб сродках масавай інфармацыі”, бо “ажыццяўляла незаконны выраб і ў далейшым распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі”, не маючы акрэдытацыі ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ – “Беларускага Радыё Рацыя” (Польшча).

    Парушэнне заканадаўства супрацоўнік міліцыі ўбачыў у тым, што Тамара Шчапёткіна асвятляла судовы працэс і брала каментары ў некаторых яго ўдзельнікаў. Сярод іншага, адным з удзельнікаў гэтага працэсу быў маёр міліцыі ў адстаўцы і цяперашні юрыст сельгаспрадпрыемства “Гарадзец-Агра” Анатоль Джыга. Незалежная журналістка мяркуе, што менавіта ён звярнуўся да сваіх былых калег з адпаведнай заявай, а падчас складання пратакола пазначаны як сведка.

    Тамара Шчапёткіна распавяла службе маніторынгу ГА “БАЖ”, што нязгодная з выстаўленымі ў дачыненні да яе абвінавачваннямі, пра што пакінула заўвагу ў змесце міліцэйскага пратакола. Неўзабаве гэты пратакол мусіць трапіць па месцы жыхарства журналісткі ў Бярозу (Брэсцкая вобласць), дзе і адбудзецца суд.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці