Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту
Суд Маскоўскага раёна разгледзіць сёння адміністратыўную справу Рамана Пратасевіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.
Згодна з пратаколам, Раман Пратасевіч 21 кастрычніка “публічна выказваў грамадска-палітычныя погляды”, хаця, як пазначана ў пратаколе – “прыкметы складу злачынства ў дзеяннях Пратасевіча Р. адсутнічаюць”.
Раман Пратасевіч напісаў у фэйсбуку наступнае:
“Калі коратка, то пратакол склалі за тое, што я знаходзіўся побач з пратэстуючымі. Нагода — фота супрацоўніка, дзе я іду ўздоўж натоўпу з камерай”.
Падчас складання пратакола з вуснаў супрацоўніка міліцыі прагучала ўвогуле фантастычнае пытанне:
«Калі вы там здымалі, то бо і былі, адпаведна?»
30 кастрычніка Рамана Пратасевіча запрасілі ў Маскоўскі РУУС для для апытання, якое завяршылася складаннем пратакола адміністратыўнага правапарушэння.