• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook: Расейскую палітычную рэкляму прагледзелі ў 12 разоў больш амэрыканцаў, чым меркавалася

    Паводле апошніх дадзеных Facebook, у 2015-2016 каля за 126 мільёнаў амэрыканцаў прагледзелі рэкляму і іншыя перадвыбарчыя матэрыялы, падрыхтаваныя так званай расейскай «фабрыкай троляў», якая зьмясціла ў сацыяльнай сетцы каля 80 тысяч пастоў з мэтай узьдзеяньня на палітычны працэс у Злучаных Штатах.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/f46d9357-bbd9-4122-a82e-a9741712120b_w1023_r1_s_0.jpg

    Гэтыя зьвесткі зьмяшчаюцца ў пісьмовым дакладзе, перададзеным Face­book чальцам Кангрэсу.

    Паводле юрысконсульта Face­book, гэтыя пасты ўяўляюць сабой толькі малую долю агульнага трафіку ў сеткі. Тым ня менш пасты зьявіліся на фальшывых акаўнтах, што супярэчыць правілам Face­book, які не дапускае падобнай практыкі.

    Раней, у пачатку кастрычніка, Face­book паведамляў, што рэкляму, разьмешчаную расейскімі арганізацыямі, якія спрабавалі паўплываць на выбары ў ЗША ў 2016 годзе, убачылі каля 10 мільёнаў чалавек.

    Адначасова Twit­ter, паводле апошніх дадзеных, знайшоў у сябе 2752 акаўнты, зьвязаныя з Расеяй, паведаміла Reuters дасьведчаная крыніца. У верасьні сетка Twit­ter налічыла толькі 201 акаўнт такога кшталту. Лічбы былі перагледжаныя пасьля таго, як уплывовы сэнатар — дэмакрат Марк Уорнэр —​ раскрытыкаваў Twit­ter за нядобрасумленнае расьсьледаваньне таго, што здарылася. Усе 2752 акаўнты на сёньня закрытыя.

    Пасьля гэтага сацыяльная сетка Twit­ter абвясьціла аб зьменах правілаў разьмяшчэньня рэклямы і паабяцала запусціць «цэнтар празрыстасьці», у якім любы ахвочы зможа пабачыць, хто рэклямуецца ў сацсетцы і як гэта робіць, а таксама напісаць адміністрацыі пра падазроную рэкляму.

    Прадстаўнікі Face­book, Twit­ter і Google выступяць на гэтым тыдні ў розных камітэтах Кангрэсу на слуханьнях, прысьвечаных расейскай кампаніі дэзынфармацыі, якая ажыцьцяўлялася напярэдадні, падчас і пасьля завяршэньня прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША з чэрвеня 2015 году па жнівень 2017 году. Пасты расейскіх троляў збольшага тычыліся тэмаў, якія выклікаюць вострыя спрэчкі ў Злучаных Штатах, такіх як міжрасавыя дачыненьні і межы свабоды продажу зброі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці