Асацыяцыя выдаўцоў: «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2017 года сярод рэгіянальных СМІ
27 кастрычніка журы падвяло вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала больш за 60 журналістаў з розных выданняў.
Па рашэнні журы, «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2017 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі.
Журналісты газеты адзначыліся ў розных намінацыях. Зоя Хруцкая стала фіналісткай у намінацыі «відэа», Аксана Ярашонак — у намінацыі «аналітычны матэрыял», Наталля Тур — у намінацыі «фота» і «відэа».
А яшчэ Наталля перамагла ў намінацыі «Культура і адукацыя» з матэрыялам Акцыя «Бессмяротны полк» у Маладзечне: «Хлопчык, хто ў цябе на партрэце?» «Не ведаю, нам яго ў школе выдалі» (Фотарэпартаж).
Дыпломы фіналістаў газета атрымала за сайт rh.by і за акцыю «Дзясятачка».
У мінулы раз лепшай «Рэгіянальная газета» станавілася ў 2015 годзе.
Конкурс праводзіла асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.