• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асацыяцыя выдаўцоў: «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2017 года сярод рэгіянальных СМІ

    27 кастрычніка журы падвяло вынікі штогадовага конкурсу рэгіянальных СМІ Беларусі. Усяго ў конкурсе ўдзельнічала больш за 60 журналістаў з розных выданняў.

    Па рашэнні журы, «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2017 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі.

    Журналісты газеты адзначыліся ў розных намінацыях. Зоя Хруцкая стала фіналісткай у намінацыі «відэа», Аксана Ярашонак — у намінацыі «аналітычны матэрыял», Наталля Тур у намінацыі «фота» і «відэа».

    А яшчэ Наталля перамагла ў намінацыі «Культура і адукацыя» з матэрыялам Акцыя «Бессмяротны полк» у Маладзечне: «Хлопчык, хто ў цябе на партрэце?» «Не ведаю, нам яго ў школе выдалі» (Фотарэпартаж).

    Дыпломы фіналістаў газета атрымала за сайт rh.by і за акцыю «Дзясятачка».

    У мінулы раз лепшай «Рэгіянальная газета» станавілася ў 2015 годзе.

    Конкурс праводзіла асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы “Аб’яднаныя масмедыі”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці