• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дэбютная кароткаметражка Аўгіні Манцэвіч патрапіла ў конкурсную праграму фестываля “Лістапад”

    Стужка “Васіліна” Аўгіні Манцэвіч патрапіла ў конкурсную праграму фестываля “Лістапад”. Гэта першы досвед аўтаркі ў кінематографе.

    — Фільм я даўно хацела зняць. І калі прыйшла ў Лабараторыю фемінісцкага (і) квір-кіно MAKEOUT, гэта дало мне штуршок пачаць здымкі. Там быў дэдлайн праектаў, трэба было змантаваць хаця б чарнавую версію. Я планавала здымаць яшчэ, але пасля мантажу пабачыла, што атрымаўся паўнавартасны фільм. Яшчэ падшліфавала яго і, дзякуючы гэтай Лабараторыі, скончыла гэты фільм. Гераіня — мая суседка, мы ўжо пяць год жывём побач. Яна заўсёды была шчырая і адкрытая да мяне. Але некаторыя рэчы, што мяне нават здзівіла, яна ўпершыню расказала мне толькі на камеру. Бабуля Васіліна засталася адна — без дзяцей, без унукаў. Гэта сумная гісторыя жыцця, бо яно было ў пакуце і гвалце. Даволі сумна атрымалася, хаця сама яна светлы чалавек,  — распавяла сябра ГА «БАЖ» Аўгіня Манцэвіч пра гісторыю стварэння фільма.

    Аўтарка гаворыць, што фактычна гэта першы досвед працы ў якасці аператара, мантажора і рэжысёра адначасова.  

    — Канешне, я вельмі ўсцешаная. Гэта мой першы досвед, і я зусім не ведала чаго чакаць. Эмацыйна фільм мне падаецца добрым, але тэхнічна недасканалым, таму я не ведала наколькі яго якасць будзе ўплываць на рашэнне прыняць у конкурс.

    Кароткаметражную стужку “Васіліна” можна будзе паглядзець падчас кінафестывалю “Лістапад”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці