“Борисовские новости” як індыкатар эканамічнай свабоды суб’ектаў гаспадарання
Газета “Борисовские новости” працягвае працу па пашырэнні сістэмы ўласнага распаўсюду. З гэтай мэтай рэдакцыя выдання прапаноўвае гандлёвым аб’ектам заключаць дамовы на продаж сваёй друкаванай прадукцыі. Але вялікія сеткавыя крамы па-ранейшаму не жадаюць супрацоўнічаць з недзяржаўнай газетай.
За апошні час такія дамовы ўдалося падпісаць толькі з чатырма невялікімі прадуктовымі крамамі. Прычынамі адмовы ў супрацоўніцтве часцей за ўсё называюцца эканамічныя, з фармулёўкамі тыпу “ў цяперашні момант заключэнне дамовы з вамі не ўяўляецца магчымым”. Пры гэтым буйныя маркеты без праблем прадаюць друкаваныя выданні “Адзінства”, “АиФ”, “КП в Беларуси”.
барысаўская сеткавая крама, дзе на сёння прадаюцца “Борисовские новости” – гэта “Віталюр” на бульвары Грэчка. Але і тут паміж суб’ектамі гаспадарання не ўсё гладка: нядаўна гандлёвы цэнтр прапанаваў недзяржаўнаму выданню скараціць колькасць газет на рэалізацыю да 20 пры ранейшым аб’ёме продажу 45–47 экзэмпляраў на тыдзень (на рэалізацыю бралася пры гэтым 50 штук). Патлумачыць такі крок з пункту гледжання эканамічных інтарэсаў вельмі цяжка, але, калі браць пад увагу спробы ўмяшацца ў дзейнасць газеты з боку райвыканкаму, усё робіцца зразумелым.