• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    19 год таму ARCHE стартаваў з нумарам пра парнаграфію ФОТА

    Роўна 19 гадоў таму, 29 верасьня 1998 году, пабачыў сьвет першы нумар часопісу ARCHE! Тэмаю выпуску была (хто б мог падумаць) "Парнаграфія".

    Прапануем вам пабачыць вокладку, а таксама пазнаёміцца з уводнымі словамі ад заснавальніка ARCHE Андрэя Дынька й галоўнага рэдактара Валера Булгакава.

    У дзейнасьці часопісу можна вылучыць наступныя этапы:

    ►У 1998–2004 гадох меў літаратурна-мастацкі ўхіл.
    ►У 2004–2008 гадох друкаваў шмат аналітычных і крытычных матар’ялаў.
    ►Ад 2008 году публікуе тэксты пераважна на гістарычную тэматыку.

    За гэты час выйшла больш за 150 нумароў, у часопісе друкавалася амаль 2 000 аўтараў, а на сайце arche.by разьмешчана болей за 6 000 публікацыяў (разам з кнігамі) і пару дзясяткаў тысяч ілюстрацыяў.

    Пад сакрэтам скажам, што ў 2018 годзе ARCHE плянуе зьмяніць форму папяровага часопісу, але застанецца верным зьместу. Гэта зробіць выданьне прывабнейшым для шырокага кола чытачоў! 

    Дарэчы, да 8 кастрычніка першы нумар ARCHE можна набыць усяго за 2 рублі!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці