• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google, Facebook і Twitter адкажуць за скандал з крамлёўскай прапагандай

    Кіраўнікі вядучых амэрыканскіх інтэрнэт-кампаніяў Google, Facebook і Twitter запрошаныя даць паказаньні на слуханьнях у Кангрэсе аб выкарыстаньні іх сайтаў Расеяй для ўмяшаньня ў амэрыканскі выбарчы працэс.

    Першыя слуханьні ў сэнацкім камітэце па замежных справах пройдуць 1 лістапада. Заканадаўцы хочуць атрымаць ад фірмаў інфармацыю пра тое, што ім вядома пра рэклямную кампанію, якая фінансавалася Масквой, падчас якой на іх сайтах і ў сацыяльных сетках ад імя амэрыканскіх карыстальнікаў зьмяшчалася рэкляма, якая ўтрымлівала фальшывыя зьвесткі і мэтай якой быў раскол амэрыканскага электарату.

    Асаблівая ўвага да гэтага аспэкту расейскіх прапагандысцкіх намаганьняў у ЗША была прыцягнутая пасьля публічнага прызнаньня кіраўніцтва Face­book. Яно заявіла, што ў сацыяльнай сетцы падчас амэрыканскай прэзыдэнцкай кампаніі было разьмешчана каля 3 тысяч палітычных рэклямных аб’яваў, разьлічаных на амэрыканскую аўдыторыю, карыстальнікамі з Расеі, якія хаваліся пад выдуманымі імёнамі. У Крамлі адпрэчваюць падазрэньні адносна датычнасьці Масквы да рэклямных абвестак на старонках Face­book у пэрыяд прэзыдэнцкай кампаніі ў ЗША.

    У амэрыканскай прэсе таксама зьявіліся паведамленьні аб тым, што Twit­ter зьяўляецца інструмэнтам, з дапамогай якога Крэмль актыўна распаўсюджвае фальшывую інфармацыю ў інтэрнэт-прасторы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці