• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ананіч адказала Севярынцу: БТ законна публікавала праслухоўваньне ягонага тэлефона

    Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец атрымаў адказ ад міністаркі інфармацыі Беларусі Ліліі Ананіч на зварот аб публікацыі тэлеканалам «Беларусь-1» ягонай тэлефоннай размовы зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам у прапагандысцкім фільме «Звонок другу».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/e4942370-e88a-4732-afea-933164a727c3_w1023_r1_s.jpg

    Паводле Ананіч, «Беларусь‑1» не парушала ніякіх законаў, у тым ліку не парушала права на абарону ад умяшаньня ў прыватнае жыцьцё і замах на тайну карэспандэнцыі, бо «самастойна не рабіла захадаў для атрыманьня запісу», брала матэрыялы «ў адкрытым доступе ў інтэрнэце і сродках масавай інфармацыі», а таксама матэрыялы, «перададзеныя праваахоўнымі органамі і органамі дзяржаўнай бясьпекі».

    Сьледчыя раней адказалі Севярынцу, што запіс быў прадастаўлены «ананімнай крыніцай». Але ці на тэлевізіі атрымалі запіс ад праваахоўнікаў, ці «знайшлі ў інтэрнэце», з адказу незразумела.

    У Беларусі проста так праслухоўваць чужыя размовы дэ-юрэ незаконна, але фактычна спэцслужбы могуць законна праслухоўваць любога: санкцыя пракурора не абавязковая, трэба толькі, каб КДБ ці СК атрымалі дазвол на праслухоўваньне ад сваіх начальнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці