• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    23 верасня — «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі

    Спаборніцтвы па футболу «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі адбудуцца 23 верасня. Пачатак у 11 гадзін. 

    Калі вы збіраецеся на турнір, трэба звязацца з прэс-сакратаром партыі АГП Ганнай Красулінай, тэл.: +375 29 339 33 89. Спадарыня Ганна паведаміць пра месца правядзення.

    Нагадаем, меркавалася, што турнір адбудзецца 2 верасня, але па тэхнічных прычынах дата правядзення была перанесеная.

    29 жніўня ў сталічным офісе партыі «АГП» адбылося пасяджэнне аргкамітэта футбольнага турніру «Кубак Свабоды» імя Генадзя Карпенкі.

    Аргкамітэт абвясціў, што

    Удзел у «Кубку Свабоды» возьмуць 8 каманд. 

    Адбылося лёсаванне турніру. Каманды размеркаваліся па дзвюх групах наступным чынам: 

    Група А:
    1. АГП
    2. Партыя «Зялёныя»
    3. БАЖ
    4. БНФ

    Група В:
    1. БХД
    2. «Беларускі Рух»
    3. Рух «За Свабоду!
    4. БСДП (Грамада)

    Запрашаем заўзятараў падтрымаць свае каманды!

    Летась пераможцам стала каманда ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якая ў фінале сустракалася з камандай Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Асноўны час матчу завяршыўся безгалявой нічыёй, а ў серыі пенальці больш удачлівымі аказаліся гульцы БАЖа — 2: 1. Трэцяе месца было ў каманды Беларускага Руху, якая ў матчы за бронзу ўпэўнена перамагла каманду Партыі БНФ — 4: 0.

    Турнір дэмакратычнай супольнасці «Кубак Свабоды» праводзіцца з 1997 года. Да гэтага спаборніцтвы былі прымеркаваныя да прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, і ў іх актыўна ўдзельнічаў сам Генадзь Карпенка. Пасля смерці вядомага палітыка турнір назвалі яго імем.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці