• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Брэсцкай вобласці за пост у сацыяльнай сетцы заведзена крымінальная справа

    Як паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, справа распачатая паводле артыкула за паклёп у дачыненні да карыстальніка сацыяльнай сеткі, які пакінуў допіс у адным з паблікаў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1_6.jpg

    Паводле  матэрыялаў справы, 28 ліпеня невядомы (яго асоба пакуль высвятляецца) пакінуў у сацыяльнай сетцы паведамленне, якое ўтрымлівае ілжывую інфармацыю, не адпавядае рэчаіснасці, ганьбіць гонар і годнасць маладой жыхаркі Лунінецкага раёна. Разам з допісам было выкладзена фота пацярпелай з указаннем яе імя.

    31 ліпеня жанчына звярнулася ў органы ўнутраных спраў з заявай аб прыцягненні аўтара спрэчнага допісу да крымінальнай адказнасці. Падчас даследчай праверкі было ўстаноўлена, што распаўсюджаная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Пасля гэтага матэрыялы былі перададзеныя з міліцыі ў Следчы камітэт.

    У межах расследавання следчыя высвятляюць, ці маюць дачыненне да здзяйснення гэтага злачынства знаёмыя пацярпелай, чальцы яе сям’і, якія маглі б распаўсюдзіць ілжывыя звесткі з‑за непрыязных адносін з ёй.

    У абласным упраўленні Следчага камітэта паведамілі, што для выкрывання асобы, якая распаўсюдзіла паклёп, будзе накіравана міжнароднае даручэнне аб аказанні прававой дапамогі ў кампетэнтныя праваахоўныя органы Расійскай Федэрацыі і запыты ў адпаведныя арганізацыі, бо сацыяльная сетка зарэістраваная ў расійскім сегменце інтэрнэт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці