• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вытворцы вады «Слаўная» выбачыліся за сэксісцкую рэкламу

    Нагадаем, яшчэ летам у афіцыйным інстаграме пітной вады «Слаўная» пачалі з’яўляцца недвухсэнсоўныя рэкламныя пасты. На мінулым тыдні, калі іх пазнаходзілі журналісты і блогеры і разнеслі па сваіх рэсурсах, гэта выклікала шырокае абмеркаванне ў сацсетках.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/2017-09-12-2000-g81j3-51jhr.jpg

    Кіраўніцтва «Слаўнай» доўга не каментавала сітуацыю, але сёння, нарэшце, на сваёй бізнэс-старонцы ў фэйсбуку выбачылася перад кліентамі:

    «Мы ўсведамляем, што сваім недарэчным жартам абразілі жанчын у той час, калі сітуацыя з гендарнай роўнасцю ў Беларусі і так пакідае жадаць лепшага. Хатні гвалт і дыскрымінацыя на працы па-ранейшаму застаюцца чымсьці, пра што мужчыны жартуюць падчас перакуру. У нас працуе больш за сто супрацоўнікаў, больш за палову з іх — жанчыны, якія кожны дзень на працы даказваюць сваю кампетэнтнасць. Мы шчыра просім прабачэння ва ўсіх, хто стаў сведкам гэтага атракцыёну smm-глупства! І спадзяемся, што нам удасца рэабілітаваць сябе ў вачах спажыўца».

    Кіраўніцтва кампаніі прызнала, што падрадчык, якога яны выбралі для вядзення сацсетак, аказаўся «няспелым», і пашкадавала, што паразуменне агульнай некампетэнтнасці далося ім такой цаной.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці