• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ларысу Шчыракову чакае два новых суды за супрацоўніцтва з «Белсатам»

    На журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову склалі два пратаколы за інфармацыйныя матэрыялы для тэлеканала "Белсат". У адным з іх  распавядаецца пра гаротны стан аўтарынка “Асаўцы”, у іншым — пра спробу ўладаў ўшчыльніць забудову на вуліцы Цімафеенкі і супрацьдзеянне гэтаму мясцовых жыхароў.

    Пратаколы былі вырабленыя ў Савецкім і Чугуначным райаддзелах міліцыі Гомеля.

    “Ціск на незалежных журналістаў не спыняецца, — лічыць Ларыса Шчыракова. — Выглядае, што праваахоўныя органы змушаюць фрылансераў, і мяне асабіста, сысці з прафесіі. Але ёсць яшчэ сілы супраціўляцца ціску, ёсць салідарнасць і падтрымка калегаў. Дый героі публікацый стаяць  на маім баку, адзначаючы, што праца мая — сацыяльна важная і карысная. Урэшце гэта мой маральны абавязак, нягледзячы на перашкоды, збіраць і распаўсюджваць аб’ектыўную і праўдзівую інфармацыю”.

    Паводле складзеных міліцыяй пратаколаў адбылося ўжо пяць адміністрацыйных судоў і столькі ж пакаранняў штрафамі Ларысы Шчыраковай, агульная сума якіх склала 3 381 рубель.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці