• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці, якое патрабуе выдаліць з інтэрнэту відэаролік незалежнага блогера, пакінулі без зменаў

    Апеляцыйная інстанцыя гэтай судовай установы прыняла пастанову, якая тычыцца справы аб абароне дзелавой рэпутацыі прадпрыемства “Дынама Цэнтр”.

    Гаворка ідзе пра рашэнне эканамічнага суда Брэсцкай вобласці ад 4 жнiўня 2017 года. Згодна яму, шэраг звестак, распаўсюджанага праз інтэрнет відэароліка “Дынамаўская афера” судом “прызнаныя не адпаведнымі рэчаіснасці і зневажаюць дзелавую рэпутацыю вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Дынама Цэнтр” Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”.

    Аўтарам відэароліка — відэаблогеру Сяргею Пятрухіну і актывісту руху «За Свабоду» Дзянісу Турчаняку – гэтым рашэннем было забаронена распаўсюд відэароліка, у тым ліку яго размяшчэнне на любых рэсурсах сеткі інтэрнет.

    Акрамя таго, суд абавязаў аўтараў відэароліка, на сайтах, дзе ён быў размешчаны, а таксама на сваіх старонках у сацыяльнай сетцы “Вконтакте” зрабіць абвяржэнне праз відэазварот з наступным зместам: “Звесткі, названыя ў відэароліку “Дынамаўская афера”, не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю УП “Дынама Цэнтр”. Аўтары відэароліка таксама абавязаны кампенсаваць прадпрыемству “Дынама Цэнтр” выдаткі на дзяржаўную пошліну.

    Сяргей Пятрухін і Дзяніс Турчаняк стварылі згаданы відэаролік у лютым 2017 года. Яны распавялі  пра зямельны ўчастак, які быў прадастаўлены ў арэнду УП “Дынама Цэнтр”. Аўтары расследвання выказалі меркаванне пра тое, што прадпрыемства атрымала зямлю ў раёне рынку “Кавалёва” ў Брэсце з дапамогай “шэрай” схемы (цяпер на гэтым участку знаходзіцца буйны гандлёвы аб’ект). У вытворча-гандлёвым ўнітарным прадпрыемстве “Дынама Цэнтр”, якое належыць БФСТ “Дынама”, не пагадзіліся з блогерамі і падалі на іх у суд. Той вырашыў, што інфармацыя ў расследаванні Пятрухіна і Турчаняка зневажае дзелавую рэпутацыю “Дынама Цэнтра”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці