• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Варшаве стартаваў VII Кангрэс даследчыкаў Беларусі ТРАНСЛЯЦЫЯ

    Падзея будзе доўжыцца тры дні – з 15 па 17 верасня.

    Арганізатары форуму адзначаюць, што кангрэс з’яўляецца найбольш прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай падзеяй, якая аб’ядноўвае ўсе важнейшыя даследчыя асяродкі, у цэнтры ўвагі якіх – палітыка, грамадства і культура Беларусі.

    Для больш чым 500 удзельнікаў гэтая падзея ўяўляе сабой выдатную магчымасць для запачаткавання новых даследаванняў і грамадскіх праектаў, абмену ідэямі і меркаваннямі, усталявання нефармальных кантактаў з прадстаўнікамі экспертных і навуковых колаў Беларусі, ЕЗ (асабліва Польшчы і Літвы), Украіны, Расеі, ЗША і іншых краін. Кангрэс спалучае традыцыйныя акадэмічныя падыходы і публічныя дыскусіі на тэмы актуальных праблем беларускай палітыкі, культуры і грамадства, а таксама рэгіянальнай і міжнароднай супрацы. Кангрэс таксама робіць свой унёсак у фармаванне беларускай грамадзянскай супольнасці і ідэнтычнасці.

    Адкрыццё кангрэсу – 15 верасня а 10:00 па польскім часе у Ратушнай зале варшаўскага Палацу культуры і навукі. Глядзіце на нашай старонцы стрым цырымоніі адкрыцця і пленарнай дыскусіі «Рэвалюцыя 1917 году і досвед камунізму для Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці