Выйшла фотакніга пра культавую музычную пляцоўку Гродна
Яўген Кандратовіч, фатограф з Гродна, сябра фотаклуба “Гродна” выпусціў кнігу фотаздымкаў пра музычнае жыццё ў горадзе.
Гэта кніга пра Дом культуры імя Грэка — легендарную музычную пляцоўку, на якой выступіла за чатыры гады існавання з 2008 па 2012 год больш за сотню музычных гуртоў. Сярод іх “Кальян” з Алесем Дзянісавым, вядомы музыка і журналіст Аляксандр Памідораў.
Кніга мае больш за 70 здымкаў, якія паказваюць атмасферу музычнай пляцоўкі.
“Гэты альбом складаецца ў асноўным са здымкаў, там ёсць і тэкст для тых, хто не ведае, што такое ДК імя Грэка ці ўжо забыўся, — распавядае Яўген Кандратовіч. — У кнізе выкарыстаны амаль усе здымкі, якія былі прэзентаваныя на выставе ўвесну. Выстава стала працуе да сёння ў гродзенскай кавярні “Карыца”. У альбоме сабрана прыкладна 70 здымкаў, прадстаўлена больш за два дзясяткі розных гуртоў, найбольш вядомыя з іх — “Кальян” і Памідораў, “Бостонское чаепитие”, “ВКЛ”, SND.
Гэтая фотакніга стала першым праектам у Гродне, які распавядае пра музычную сцэну горада. Аўтар спадзяецца, што кніга будзе карыстацца попытам, і пасля папярэдніх замоваў выдасць яе велікім накладам.
Фота Андрэя Мялешкі