• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    За асвятленне сустрэчы са Святланай Алексіевіч — у міліцыю

    У дачыненні да сябра «Беларускай асацыяцыі журналістаў» і карэспандэнткі газеты «Новы Час» Марыны Драбышэўскай распачатая адміністрацыйная справа за незаконны выраб інфармацыі.

    Калега Марыны Драбышэўскай з газеты «Новы Час» Яўген Меркіс перакананы, што пераслед журналістаў каардынуецца на рэспубліканскім узроўні:

    — Маю калегу Марыну Драбышэўскую, якая працуе на беларускую газету «Новы Час», выклікалі ў міліцыю да ўчастковага. На яе завялі справу за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. За тое, што яна асвятляла прыезд нобелеўскай лаўрэаткі ад Беларусі Святланы Алексіевіч у Гомель. Гэта адбылося яшчэ 12 жніўня, але чамусьці толькі цяпер, як па ўказцы, падобныя выклікі ў органы ўнутраных спраў атрымалі не толькі гомельскія журналісты, але і журналісты ў іншых гарадах.

     Журналіст-фрылансер з Гомеля Марына Драбышэўская сёлета атрымала пракурорскае папярэджанне за працу на замежнае СМІ без акрэдытацыі.

    1 мая яе затрымлівала міліцыя пасля санкцыянаванай уладамі акцыі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці