• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд над журналісткай «Белсата» Алінай Скрэбуновай прызначаны на 5 верасня

    Увечары, 31 жніўня, журналістка-фрылансерка Аліна Скрэбунова атрымала СМС з суду Кастрычніцкага раёна Магілёва аб тым, што разгляд яе справы адбудзецца 5 верасня ў 14:30. За апошнія некалькі месяцаў гэта ўжо другая спроба міліцыі прыцягнуць дзяўчыну да адміністрацыйнай адказнасці за журналісцкую дзейнасць.

    Журналістка Аліна Скрэбунова. Фота mspring.online

    25 жніўня участковы інспектар міліцыі Уладзімір Шчарбакоў склаў на Аліну Скрэбунову пратакол за парушэнне артыкула 22.9 КоАП. Яе абвінавацілі «ва ўдзеле ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ» з‑за сюжэту на тэлеканале «Белсат», які выйшаў у эфір 15 ліпеня 2017 года. Ён быў прысвечаны суботніку Магілёўскага таварыства аховы жывёл «Добрае сэрца».

    Па словах фрылансеркі, усе доказы супраць яе — гэта паказанні рэспандэнтаў з сюжэту, якія падазрона падобныя паміж сабой. Адна з жанчын таксама сцвярджае, што відэа агучана голасам Скрэбуновай, хоць гэта не так.

    Падчас апытання ў Кастрычніцкім райаддзеле міліцыі ўчастковы інспектар Шчарбакоў спрабаваў даведацца падрабязнасці асабістага жыцця фрылансеркі. Таксама ён адмовіў у прысутнасці прадстаўніка на апытанні.

    Адміністрацыйны пераслед Скрэбунова звязвае з кампаніяй ціску на тэлеканал «Белсат», а таксама са спробай ўшчамлення незалежных фрылансераў на гарадскім узроўні. Магілёўскія праваабаронцы таксама лічаць, што пераслед фрылансеркі мае палітычны матыў.

    Нагадаем, на мінулым тыдні па краіне прайшлі суды над шасцю журналістамі тэлеканалу «Белсат». Усех іх абвінавачвалі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ, а менавіта ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ. У дачыненні да фрылансера з Лоева Кастуся Жукоўскага справа была спыненая , астатнія ж атрымалі штрафы памерам ад 20 да 50 базавых велічынь. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці