• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” заклікала Адміністрацыю Прэзідэнта заступіцца за журналістаў

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звярнулася да кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з заклікам паўплываць на тое, каб быў спынены пераслед журналістаў-фрылансераў, якіх сёлета судзілі ажно 35 разоў.

    У сваім звароце журналісцкае аб’яднанне яшчэ раз звяртае ўвагу на неправамернасць прыцягнення журналістаў да адказнасці паводле арт. 22.9 КаАП.

    Зараз сітуацыя пагоршылася як ніколі: журналістаў зноў масава караюць штрафамі за сам факт выхаду падрыхтаваных імі матэрыялаў у замежных СМІ.

    Раней наша арганізацыя спрабавала вырашыць гэтую сітуацыю, звяртаючыся ў розныя дзяржаўныя органы (Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь). Аднак ні адзін з вышэйпералічаных органаў не распачаў ніякіх крокаў, якія вырашылі б праблему. З КДБ адказу на наш зварот увогуле не паступіла.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»:

    — выказвае занепакоенасць у сувязі з масавым адміністрацыйным пераследам журналістаў за выкананне імі прафесійных абавязкаў паводле арт. 22.9 КаАП;

    — заклікае садзейнічаць спыненню неабгрунтаванага ўмяшання супрацоўнікаў унутраных спраў у рэалізацыю журналістамі права на свабоднае атрыманне, захоўванне i распаўсюд інфармацыі, свабоду выказвання меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне, гарантаваныя арт. 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

    ГА «БАЖ» прапануе разгледзець пытанні, выкладзеныя ў звароце, на сустрэчы з удзелам службовых асоб Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», іншых зацікаўленых асоб і арганізацый.

    Апроч гэтага ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” накіравала падрабязны ліст пра сітуацыю з пераследам журналістаў спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытаннях прасоўвання і абароны права на свабоду меркавання і выказвання сп. Дэвіду Кайе.

    Арганізацыя просіць, каб спецдакладчык запатрабаваў ад беларускіх уладаў тлумачэнняў адносна пераследу журналістаў, а таксама спрыяў спыненню такога пераследу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці