• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гурт Dzieciuki не пусьцілі на Lidbeer. Афіцыйна — праз «накручваньне галасоў»

    Музычны фэстываль Lidbeer пройдзе 9 верасьня ў Лідзе без гарадзенскага гурту Dzieciuki: арганізатары не пусьцілі пераможцу адборачнага галасаваньня на выступ нібыта праз накручваньне галасоў, расказаў гурт тэлеканалу «Белсат».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_70.jpg

    Пасьля выключэньня «Дзецюкоў» са сьпісу лідэрам галасаваньня ў адборы на Lid­beer стаў бабруйскі гурт «ЧуVство Полета». Але Dzieciu­ki сьцьвярджаюць, што «накрутку галасоў» заўважылі пасьля таго, як пачыталі тэксты песень:

    «Некалькі дзён таму з нашым сябрам і прадстаўніком у Менску зьвязваліся арганізатары і сказалі, што мы прайшлі на фэстываль, папрасілі тэксты песень на ўзгадненьне, — кажа «Белсату» лідэр «Дзецюкоў» Алесь Дзянісаў. — Потым было некалькі дзён маўчаньня, хоць мы тэлефанавалі ім мноства разоў. У выніку маем, што маем. Нас паставілі перад фактам, што мы «несумленна накручвалі галасы».

    Гурт мяркуе, што ідзе «не зусім прыгожая гульня невядома каго з кім», але не бярэцца абвінавачваць кагосьці канкрэтнага, хто не прапусьціў гурт на фэстываль. Іншы ўдзельнік Dzieciu­ki, гітарыст Андрэй Пудзін, падазрае, што гурт уключылі ў галасаваньне проста каб прыцягнуць увагу, але адразу не плянавалі прапускаць «Дзецюкоў» на фэст.

    Тыднем раней суд прызнаў законнай забарону канцэрту Дзянісава з праграмай «Кароткая гісторыя Беларусі» нібыта з прычыны «нізкага мастацкага ўзроўню выкананьня». Dzieciu­ki доўгі час не выступалі легальна ў Беларусі, бо не маглі атрымаць гастрольнае пасьведчаньне (у тым ліку выступы забаранялі на падставе пункту заканадаўства, якога няма). Тым ня меней «нелегальныя» выступы час ад часу адбываліся, а ў красавіку 2017 году гурт атрымаў пасьведчаньні на выступы ў Віцебску і Горадні.

    На Lid­beer тым часам плянуецца выступ яшчэ аднаго музыкі, які, мяркуецца, знаходзіўся ў беларускіх «чорных сьпісах»: з гуртом «Крамбамбуля» на сцэну мае выйсьці Лявон Вольскі. Разам з «Крамбамбуляй» хэдлайнэрамі заяўленыя расейскі Lumen і ўкраінскі «Океан Ельзи».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці