• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сьвятлана Алексіевіч на выходных правядзе сустрэчу з чытачамі ў Гомлі і наведае сваю школу ў Капаткевічах

    Анансаваная раней сустрэча нобэлеўскай ляўрэаткі Святланы Алексіевіч з гамельчукамі адбудзецца ў суботу, 12 жніўня, на вуліцы Палескай, 52. Пачатак а 17-й гадзіне.

    «Паколькі я абяцала такую сустрэчу, то не магу зрабіць іначай. Пачуваю сябе няблага, гатовая да вандроўкі», — сказала Алексіевіч карэспандэнту Свабоды.

    У ліпені прызначаная сустрэча не адбылася з прычыны нечаканай хваробы пісьменьніцы. Перад гэтым Алексіевіч знаходзілася на Капры, дзе была ўганараваная прэстыжнай міжнароднай прэміяй і запрошаная на кароткатэрміновы адпачынак. Перамена клімату выклікала запаленьне трайчастага нэрву, і заплянаваныя паездкі давялося адкласьці.

    Сустрэчу зь землякамі ў Гомлі ладзяць грамадзка-палітычны цэнтар, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

    У нядзеню 13 жніўня Сьвятлана Алексіевіч правядзе сустрэчу з аднакляснікамі і настаўнікамі ў Капаткевіцкай сярэдняй школе Петрыкаўскага раёну, дзе яна вучылася. Пачатак а 16‑й гадзіне.

    Ахвотныя будуць мець магчымасьць у суботу глядзець онлайн-трансьляцыю з Гомеля на сайце Свабоды, а таксама ў сацыяльных сетках, дзякуючы высілкам гомельскіх блогераў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці