• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчыя правялі ператрус у журналіста Аляксандра Здзвіжкова

    Супрацоўнікі Следчага камітэту правялі ператрус у кватэры беларускага журналіста Аляксандра Здзвіжкова. Забралі кампутар і карту памяці.

    Месяц таму Аляксандр Здзвіжкоў вярнуўся з Масквы і паведаміў у міліцыю пра таямнічае знікненне сваёй маці. Па факце знікнення была распачата крымінальная справа, а самога Здзвіжкова дапытвалі ў якасці сведкі.

    — І вось нядаўна да мяне звярнуліся следчыя з прапановай прайсці апытанне на дэтэктары хлусні. Я гэта апытанне прайшоў. А праз колькі дзён дадому прыязджае следчая група і праводзіць ператрус, забіраюць кампутар і карту памяці. Следчыя заявілі, што на кампутары можа быць інфармацыя, датычная да знікнення маёй маці, — расказаў Аляксандр Здзвіжкоў прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Сам журналіст мяркуе, што ператрус прайшоў пасля таго, як следчыя даведаліся пра прафесійную дзейнасць Здвіжкова і колішнюю гучную палітычную справу.

    ***

    У 2008 годзе Аляксандра Здзвіжкова абвінавачвалі ў парушэнні артыкула 130 ч 2. КК «Распальванне рэлігійнай варажнечы». Справа ў тым, што Здзвіжкоў на той час працаваў выпускаючым рэдактарам у газеце «Згода» і перадрукаваў карыкатуры на прарока Мухамеда з дацкай прэсы. Больш за год журналіст хаваўся ў расійскім манастыры, але вярнуўся на радзіму.

    У выніку Аляксандр Здзвіжкоў быў асуджаны да тэрміну на 3 гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней прысуд замянілі на тры месяцы зняволення, спаслаўшыся на ўзрост маці журналіста.

    Варта адзначыць, што тыя дацкія карыкатуры былі надрукаваныя ў газетах 56 краін, у тым ліку мусульманскіх, але ніхто да Здзвіжкова ў турму за гэтага не трапляў.

    Рэдакцыйная палітыка сайта

    Фота svaboda.org

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці