• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка прыйшла ў суд з пятлёй на шыі

    У суд Гомельскага раёну Ларыса Шчыракова прыйшла з вяровачнай пятлёй на шыі.

    У ліпені на Шчыракову міліцыя склала адміністрацыйны пратакол за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Міліцыянты склалі пратакол за відэасюжэт пра намер уладаў знесці звыш паўсотні прыватных жылых дамоў у Гомелі ў межах вуліц Багдана Хмяльніцкага — праспект Рэчыцкі — Чкалава. Такі намер уладаў выклікаў абурэнне ў шмат каго з тутэйшых жыхароў. Кіраўнікі адміністрацыі раёна і ўпраўлення архітэктуры горада мусілі збіраць 10 чэрвеня сход гараджан. Пра гэта я зняла відэа і размясціла на платформе відэахостынгавай кампаніі Youtube, некаторыя здымкі тэлеканал “Белсат” скарыстаў у сюжэце: “Чыноўнікі дазволілі будаваць жыллё, а цяпер хочуць знесці яго”.

    Шчыракова адмовілася даваць тлумачэнні суду, бо лічыць, што гэта бессэнсоўна: яе штрафуюць паводле артыкулу 22.9 КаАП, хаця гэты артыкул і прадугледжвае адказнасць для юрыдычных, а не фізічных асобаў.

    Суддзя Андрэй Сусла, заслухаўшы аднаго сведку (гэта быў выкладчык універсітэта, які даваў каментар у відэасюжэце), абвесціў перапынак у працэсе да 9 жніўня: выклікалі дадткова яшчэ двух сведак — героя сюжэту і міліцыянта, які складаў пратакол.

    Падтрымаць журналістку Ларысу Шчыракову ў судзе прыйшлі больш за два дзесяткі чалавек.

    Сёлета Ларысу Шчыракову ўжо тройчы штрафавалі нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Яшчэ адзін пратакол датычны ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Рагачове, дзе Шчыракова асвятляла масавы пратэст супраць “дармаедcкага» дэкрэту № 3.

    Агульная сума штрафаў склала 2 576 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці