• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Лапцэвіч дамогся аднаўлення адміністрацыйнай справы ў адносінах да магілёўскага чыноўніка

    Магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч дамогся аднаўлення справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў адносінах да чыноўніка адміністрацыі Ленінскага раёна горада Магілёва Канстанціна Кісцянева.

    28 ліпеня суддзя суда Ленінскага раёна Магілёва Ігар Шведаў адмяніў вынесеную участковым інспектарам Ленінскага РАУС Магілёва А. Шмаенковым 16 чэрвеня 2017 г. пастанову аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па факту самаўпраўства з боку  галоўнага спецыяліста аддзела ЖКГ адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілева Канстанціна Кісцянева. Пастанова ўчастковага інспектара была адмененая пасля звароту ў суд са скаргай журналіста Уладзіміра Лапцэвіча.

    У пастанове суда Ленінскага раёна Магілёва ад 28 ліпеня адзначаецца, што ў справе аб адміністрацыйным правапарушэнні не былі сабраныя і не дадзена належным чынам ацэнка маючымся доказам па справе, а ў пастанове ўчастковага інспектар А. Шмаенкова адсутнічаюць звесткі аб асобе, у адносінах да якой вёўся адміністрацыйны працэс. Суддзя Ігар Шведаў накіраваў матэрыялы адміністрацыйнай справы ў Ленінскі РАУС Магілёва для яе новай падрыхтоўкі да разгляду.

    “Участковыя Ленінскага раёна Магілёва часцяком могуць убачыць правапарушэнне там, дзе яго няма. У той жа час яны не бачуць правапарушэнняў, калі іх здяйсняе нейкі чыноўнік. Прыкладам гэтага з’яўляюцца “Маршы недармаедаў” у Магілеве, дзе людзі былі пакараныя нібыта за здзейсненыя падчас іх правапарушэнні, а той жа дэпутат Марзалюк, які ўдзельнічаў у мерапрыемстве, чамусьці не быў прыцягнуты да адказнасці.

    Другі прыклад — гэта калі супрацоўнікі Ленінскага РАУС склалі на мяне 7 пратаколаў за супрацоўніцтва з газетай “Ніва”, а пазней суд прысудзіў 1035 рублёў штрафу нібыта за незаконны выраб прадукцыі СМІ. У той жа час участковыя гэтага РАУС упарта не хочуць пакараць за здзейсненыя правапарушэнні чыноўніка з адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанціна Кісцянева, хоць суд ужо некалькі разоў накіроўваў іх пастановы аб адмове ў узбуджэнні адміністрацыйнай справы на дапрацоўку. На мой погляд, відавочна, што ў сваёй працы праваахоўнікі з Ленінскага РАУС карыстаюцца падвойнымі стандартамі”, — выказаў меркаванне Уладзімір Лапцэвіч.

    Па словах журналіста, бліжэйшым часам ён збіраецца звярнуцца да кіраўніцтва сілавых структур, каб тыя ацанілі падрыхтаваную ўчастковым Аляксандрам Шмаенковым пастанову аб адмове ў узбуджэнні адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Канстанціна Кісцянёва і яго дзеянні.

    “Шмаенкоў не апытаў ні мяне, ні сведкаў. А ў пастанове, на мой погляд, наогул напісаў поўную ахінею”, — кажа Лапцэвіч.

    Нагадаем, 29 красавіка супрацоўнік Адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанцін Кісцянёў адмовіўся пусціць карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча ў залу на сход членаў гаражнага кааператыва “Спадарожнік-2008”. На сход журналіста запрасілі члены кааператыва.

    На працягу некалькіх месяцаў Уладзімір Лапцэвіч дамагаецца, каб чыноўнік быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за здзейсненыя парушэнні беларускага заканадаўства. Аднак супрацоўнікі Ленінскага РАУС Магілева чамусьці ўпарта не хочуць прыцягваць Канстанціна Кісцянева да гэтай адказнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці