• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Следчы камітэт адмовіўся распачынаць справу па факту збіцця рэдактара брэсцкага незалежнага сайта

    Дзяніс Марук, рэдактар сайта “Реальный Брест”, звярнуўся ў мясцовую пракуратуру і Следчы камітэт пасля таго, як 28 сакавіка 2017 года быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РАУС города Брэста.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/img_1210.jpg

    Паводле словаў Дзяніса Марука, міліцыянты неаднойчы спрабавалі выклікаць яго “на размову” пасля таго, як на сайце “Реальный Брест” (realbrest.by) з’явіўся рэпартаж пра “Марш недармаедаў”, што адбыўся ў Брэсце 5 сакавіка. Падставай для гутаркі было тое, што падчас акцыі Марук прадэманстраваў непрыстойны жэст на адрас “чалавека ў цывільным”, які насамрэч быў міліцыянтам. Пазней за гэтае правапарушэнне журналіста пакаралі штрафам у памеры 2 базавыя велічыні.

    Калі 28 сакавіка рэдактар сайта нарэшце прыйшоў у міліцэйскі пастарунак, каб вырашыць іншыя асабістыя пытанні, яго затрымалі. Па версіі Дзяніса Марука, супрацоўнікі Ленінскага РАУС абыходзіліся з ім вельмі жорстка: білі галавой аб сцяну, кінулі на падлогу, спрабавалі сталовай лыжкай расціскаць зубы, каб забраць схаваную журналістам флэш-карту.

    Пасля гэтага здарэння Марук зафіксаваў пабоі і вырашыў дамагацца пакарання міліцыянтаў, што збілі яго ў пастарунку. Заява рэдактара амаль тры месяцы разглядалася ў Следчым камітэце, пакуль адтуль не прыйшоў адказ, што падставаў заводзіць справу няма.

    “З адказу вынікае, што міліцыянты дзейнічалі ў межах закона, а ўсталяваныя ў Ленінскім РАУС відэакамеры не зафіксавалі фактаў майго збіцця, — кажа Дзяніс Марук. – Варта адзначыць, што апошнім часам следчых вельмі цікавілі падрабязнасці маёй судова-медычнай экспертызы, бо яны былі схільныя разглядаць версію, што я сам сабе нанёс пашкоджанні і зрабіў ілжывы данос на супрацоўнікаў міліцыі. У выніку вырашана, што супраць мяне таксама справу распачынаць не варта”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці