• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Радыё Свабода» больш не радыё — скарачаецца каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне, застануцца толькі навіны

    Адзін з рэдактароў беларускай службы амерыканскага «Радыё Свабода» Франак Вячорка паведаміў, што з мінулага тыдня радыё спыніла выхад шэраг праграм, некаторыя з якіх выходзілі па 15-20 гадоў. Сярод іншага, гэта «Вольная студыя», «Падарожжы Свабоды», «Новая Атлантыда».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_66.jpg

    «Мы спыняем каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне. Гэта такая стратэгія на агульнае скарачэнне эфіру, застаюцца толькі навіны і адна перадача. Усё чаму? Бо мы пераходзім на іншыя, лічбавыя платформы», — сказаў Вячорка «Нашай Ніве».

    Таксама ён дадаў, што фінансаванне вяшчання скарочанае амерыканцамі.

    Цяпер «Радыё Свабода» плануе больш увагі надаваць відэа і сацыяльным сеткам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці