• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ідэолаг “Весты”: Распаўсюд “Борисовких новостей” у бліжэйшы час немагчымы

    Юрыст “Борисовских новостей” Алег Мацкевіч спрабаваў дамовіцца аб сустрэчы з намеснікам дырэктара па прававой і ідэалагічнай працы ААТ “Веста-Борисов” Алай Мінчэнка каб абмеркаваць пытанні, звязаныя з заключэннем дамовы на распаўсюд газеты.

    Фота edinstvo.by

    Але ідэалагічны работнік наадрэз адмовілася ад візіту, спаслаўшыся на надзвычайную занятасць і падрыхтоўку да дня гандлю (адначаецца ў гэтым годзе 30 ліпеня). Пры гэтым Ала Мінчэнка заўважыла, што ўсе пытанні, якія тычацца заключэння дамовы аб распаўсюдзе “Борисовских новостей”, яна з кіраўніцтвам газеты ўжо ўзгадніла.

    “Значыць, бліжэйшым часам заключэнне дагавора немагчыма?” — спытаўся напрыканцы юрыст. “Не” — адказала ідэолаг. “Ці з’яўляецца гэта добраахвотным волевыяўленнем прадпрыемства ў адпаведнасці з нормамі ГК”? — удакладніў Алег Мацкевіч. “Так”, — адказала Ала Мінчэнка.

    Нагадаем, што па звестках з рэдакцыі “Борисовских новостей”, гандлёвая сетка “Веста” (15 крам), з якой дамова на распаўсюд газеты ўжо была падрыхтаваная, у самы апошні момант ад яе падпісання адмовілася. Калектыў газеты мяркуе, што на суб’екты гаспадарання аказвае ўціск мясцовая ўлада з мэтай абмежаваць канкурэнцыю друкаваных СМІ на рэгіянальным медыярынку.

    Па апошніх звестках, у сувязі з перашкодамі ў сваёй дзейнасці з боку ўладаў газета “Борисовские новости” звярнулася ў міжнародныя структуры. У прыватнасці, паведамленне аб гэтым было даслана спедакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі сп. Міклашу Харашці (Mik­lós Haraszti), спецдакладчыку па заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выяўленне сп. Дэвіду Кей (David Kaye), дырэктару офіса Прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ  сп. Франу Мароевічу (Frane Maroe­vić).

    Для друкаванага органа Барысаўскага райвыканкама газеты “Адзінства” месца на гандлёвых плошчах ААТ “Веста” заўсёды ёсць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці