Вядучая «Панарамы» прадала катэдж у Драздах
Алена Насачова — адна з вядучых праграм «Панарама» і «Галоўны эфір» на «Беларусь-1». Яна працуе на БТ ужо 20 гадоў.
Алена Насачова, фота tvr.by
Як стала вядома «Нашай Нівы», у пачатку года яна прадала сваю нерухомасць на Салаўіным завулку ў Драздах — элітным раёне на ўскрайку Мінску, дзе жывуць чыноўнікі і бізнэсмены.
Фота Сяргея Гудзіліна.
Былы муж тэлевядучай — бізнэсмен Юрый Насачоў. Гэты літоўскі грамадзянін — генеральны дырэктар кампаніі «Тачліт», якая прадае абсталяванне для прадпрыемстваў прамысловасці і энергетыкі.
Дадамо, што зямля на Салаўіным завулку прадавалася праз аўкцыёны, а не раздавалася бясплатна.
Пры падзеле маёмасці недабудаваны катэдж у Драздах дастаўся жонцы. Яна палічыла за лепшае пазбавіцца ад яго.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», пакупніком стаў прадстаўнік топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі.